07.04.2021  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі 6,9 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 красавіка 2021 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 6 940,0 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За сакавік 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 174,5 млн. долараў ЗША (на 2,5 працэнта) пасля скарачэння ў лютым на 88,9 млн. долараў ЗША (на 1,2 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках сакавіка ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем Урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 310 млн. долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.