07.05.2021

Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 мая склалі 7,3 млрд. долараў ЗША

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 мая 2021 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 277,9 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За красавік 2021 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 337,9 млн. долараў ЗША (на 4,9 працэнта) пасля скарачэння ў сакавіку на 174,5 млн. долараў ЗША (на 2,5 працэнта).

Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

У красавіку 2021 года Урадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 105 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.