07.06.2021  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 7,8 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 чэрвеня 2021 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 763,1 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За май 2021 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 485,2 млн. долараў ЗША (на 6,7 працэнта) пасля росту ў красавіку на 337,9 млн. долараў ЗША (на 4,9 працэнта).

Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у маі ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

У маі 2021 года Урадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 132 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.