07.07.2021  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня склалі 7,4 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2021 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 409,3 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За чэрвень 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 353,8 млн. долараў ЗША (на 4,6 працэнта) пасля росту ў маі на 485,2 млн. долараў ЗША (на 6,7 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках чэрвеня ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем Урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 240 млн. долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін і прыцягнення Міністэрствам фінансаў сродкаў у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.