27.08.2021  
Прэс-рэліз

Аб змяненні назвы адкрытага акцыянернага таварыства "БПС-Сбербанк"


У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2021 г. № 247 праведзена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Статут адкрытага акцыянернага таварыства "БПС-Сбербанк" рашэннем агульнага сходу акцыянераў ад 2 чэрвеня 2021 г. (пратакол № 3), у тым ліку звязаных са змяненнем назвы банка.

Новая назва банка:
поўная – адкрытае акцыянернае таварыства "Сбер Банк";
скарочаная – ААТ "Сбер Банк".