07.09.2021  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня склалі 8,5 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2021 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 8 496,7 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За жнівень 2021 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 1 054,3 млн. долараў ЗША (на 14,2 працэнта) пасля росту ў ліпені на 33 млн. долараў ЗША (на 0,4 працэнта).

Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні ў асноўным абумоўлены размеркаваннем спецыяльных правоў запазычання Міжнароднага валютнага фонду, купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

У жніўні 2021 года Урадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 340 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.