07.10.2021  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 8,5 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычніка 2021 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 8 459,9 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За верасень 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 36,8 млн. долараў ЗША (на 0,4 працэнта) пасля росту ў жніўні на 1 054,3 млн. долараў ЗША (на 14,2 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем Урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 240 млн. долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.