29.11.2021  
Прэс-рэліз

Нацыянальным банкам вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2022 год


Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2022 год.

Да групы сістэмнай значнасці I аднесены ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", "Пріорбанк" ААТ, ААТ "Сбер Банк", ААТ "Банк БелВЭБ", ААТ "Белінвестбанк".

Да групы сістэмнай значнасці II аднесены ААТ "Белгазпромбанк", ЗАТ "Альфа-Банк", ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), ЗАТ "МТБанк", ААТ "Банк Дабрабыт".

Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных зроблена на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі. Разлік названых паказчыкаў здзейснены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 18 мая 2017 г. № 180.

На працягу 2022 года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках саветам дырэктараў (наглядальным саветам) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.