Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка захаваліся на ўзроўні звыш 5 млрд. долараў ЗША
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ на 1 красавіка 2017 г., па папярэдніх звестках, склалі 5 016,1 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).
За сакавік 2017 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 6,2 млн. долараў ЗША (на 0,1 працэнта) пасля росту ў лютым 2017 года на 37,3 млн. долараў ЗША (на 0,7 працэнта). Па выніках I квартала 2017 года прырост рэзерваў склаў 88,9 млн. долараў ЗША (1,8 працэнта).
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 красавіка 2017 г. склаў 5 409,1 млн. долараў ЗША, знізіўшыся за сакавік на 199,3 млн. долараў ЗША (на 3,6 працэнта) пасля росту ў лютым 2017 года на 214,2 млн. долараў ЗША (на 4,0 працэнта). За студзень–сакавік рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 224,1 млн. долараў ЗША, або на 4,3 працэнта.
Стрымліваючы ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, а таксама зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".
У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751,4 млн. долараў ЗША (на 18,0 працэнта), да 4 927,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 г. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн. долараў ЗША.

