Плацежны баланс Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)

Плацежны баланс Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі ЕАЭС – гэта статыстычная справаздача, якая адлюстроўвае эканамічныя аперацыі паміж рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і рэзідэнтамі дзяржаў – членаў ЕАЭС, уключаючы Рэспубліку Арменія, Рэспубліку Казахстан, Кыргызскую Рэспубліку і Расійскую Федэрацыю, за пэўны прамежак часу.

Распрацоўка плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі ЕАЭС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, выкладзенымі ў шостым выданні Даведніка па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009) (далей – ДПБ6), іншых выданнях МВФ метадалагічнага характару.

Метадалагічныя падыходы і статыстычныя паказчыкі двухбаковага плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй штогод узгадняюцца з Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі. Статыстычныя паказчыкі двухбаковых плацежных балансаў Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Арменія, Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Казахстан, а таксама Рэспублікі Беларусь з Кыргызскай Рэспублікай прадстаўлены на аснове даных беларускага боку.

Асноўныя паняцці, вызначэнні, якія выкарыстоўваюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі ЕАЭС:


Статыстычная інфармацыя:

у адпаведнасці з КПБ6:


Каментарый да плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)


Гл. таксама:


* Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан дзейнічае з 10.10.2008 – дня ўваходжання ў сілу Дагавора аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі ад 06.10.2007. З 01.01.2012 пачала дзейнічаць Адзіная эканамічная прастора названых дзяржаў, асноўнымі прынцыпамі функцыянавання якой з'яўляецца забеспячэнне свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, фінансавага і чалавечага капіталу праз межы дзяржаў – удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы. З 1 студзеня 2015 г. увайшоў у сілу Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у складзе Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргызстан і Расійскай Федэрацыі.