Плацежны баланс Саюзнай дзяржавы
Плацежны баланс Саюзнай дзяржавы – гэта статыстычная справаздача, у якой адлюстроўваюцца ўсе эканамічныя аперацыі, якія адбыліся на працягу справаздачнага года паміж рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, з аднаго боку, і рэзідэнтамі астатняга свету (нерэзідэнтамі) – з другога.
Паказчыкі плацежнага балансу Саюзнай дзяржавы разлічваюцца як сума дадзеных плацежных балансаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь за вылікам адпаведных двухбаковых аперацый з пункту гледжання кожнай з дзвюх дзяржаў.
У 2012 годзе Банк Расіі і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з вызначаным тэрмінам перайшлі на новы стандарт публікацыі дадзеных плацежнага балансу ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ, выкладзенай ў шостым выданні Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009 г.) (далей – КПБ6). Канцэптуальна КПБ6 захоўвае пераемнасць метадалогіі пятага выдання Кіраўніцтва па плацежным балансе (МВФ, 1993 г.). У КПБ6 гарманізаваны рэкамендацыі МВФ у галіне статыстыкі знешняга сектара з абноўленай сістэмай нацыянальных рахункаў, міжнароднымі стандартамі складання статыстыкі прамых інвестыцый і іншых раздзелаў макраэканамічнай статыстыкі.
Дадзеныя плацежнага балансу Саюзнай дзяржавы падрыхтаваны сумесна спецыялістамі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі.
Статыстычная інфармацыя:
у адпаведнасці з КПБ6:
Інфармацыйна-аналітычны зборнік "Плацежны баланс і міжнародная інвестыцыйная пазіцыя Саюзнай дзяржавы"
Гл. таксама:
- Афіцыйны сайт Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы
- Сайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі
- Сайт Міжнароднага валютнага фонду
- Шостае выданне Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі (МВФ, 2009 г.)
- Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з МВФ
- Дэпартамент статыстыкі Плацежнага балансу і Міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі МВФ