НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Рэестр спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці па стане на 22.11.2017

(у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года № 145-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь")

Адкрытае акцыянернае таварыства Ашчадны банк "Беларусбанк"
(ААТ "ААБ Беларусбанк")

Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 1 выдадзена 24.05.2013

Пералік аперацый, якія банк мае права ажыццяўляць:

  • прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты)
  • размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб
  • адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах
  • ажыццяўленне разліковага і касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў
  • валютна-абменныя аперацыі
  • купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам
  • прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб
  • выдача банкаўскіх гарантый
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы давернага кіравання грашовымі сродкамі
  • інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і іншых каштоўнасцей
  • выпуск у абарачэнне (эмісія) банкаўскіх плацежных картак
  • выпуск у абарачэнне (эмісія) электронных грошай
  • выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі
  • фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг)
  • прадастаўленне фiзiчным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або змешчаных у іх сейфаў для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.)
  • перавозка наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей паміж банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі, а таксама дастаўка такіх каштоўнасцей кліентам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый