Галоўная
→ Банкаўскі сектар
→ Банкі і НКФА
→ Рэестр спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці
Рэестр спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці па стане на 25.02.2021
(у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года № 145-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь")
Адкрытае акцыянернае таварыства "Беларускi народны банк"
Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 10 выдадзена 11.05.2019
- прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты)
- размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці
- адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб
- ажыццяўленне разліковага і касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў
- валютна-абменныя аперацыі
- выдача банкаўскіх гарантый
- давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы давернага кіравання грашовымі сродкамі
- выпуск у абарачэнне (эмісія) банкаўскіх плацежных картак
- выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі
- фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг)
- перавозка наяўных грашовых сродкаў, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей паміж банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі, а таксама дастаўка такіх каштоўнасцей кліентам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый