Галоўная
→ Банкаўскі сектар
→ Банкі і НКФА
→ Рэестр спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці
Рэестр спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці па стане на 08.03.2021
(у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года № 145-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь")
Адкрытае акцыянернае таварыства "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгрупп"
Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 36 выдадзена 11.05.2019
- ажыццяўленне разліковага і касавага абслугоўвання юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў
- валютна-абменныя аперацыі
- купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам
- інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей
- прадастаўленне фiзiчным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або змешчаных у іх сейфаў для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.)
- перавозка наяўных грашовых сродкаў, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей паміж банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі, а таксама дастаўка такіх каштоўнасцей кліентам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый