Карта асноўных задач Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на 2021 год
Карта асноўных задач Нацыянальнага банка з'яўляецца ключавым элементам стратэгічнага планавання. Яна замацоўвае іерархію мэт і задач, вызначае накіраванасць дзеянняў цэнтральнага банка краіны па іх вырашэнні.
Асноўныя мэты дзейнасці Нацыянальнага банка вызначаны з улікам палажэнняў Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь і норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2016 № 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь". Дэклараваныя мэты – забеспячэнне цэнавай і фінансавай стабільнасці – традыцыйныя для большасці цэнтральных банкаў. Іх дасягненне забяспечвае фарміраванне спрыяльных умоў для ўстойлівага эканамічнага развіцця.