НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Адміністрацыйныя працэдуры па ўключэнні юрыдычных асоб у рэестр лізінгавых арганізацый, выдачы пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый, выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый, ўнясенню змяненняў у рэестр лізінгавых арганізацый, выключэння з рэестра лізінгавых арганізацый

Уключэнне юрыдычных асоб, якiя з'яўляюцца лізінгавымі арганізацыямі, у рэестр лізінгавых арганізацый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2014 г. № 99 "Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці" ў парадку, устаноўленым пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 423 "Аб устанаўленні форм заявы і пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку стварэння і вядзення рэестра лізінгавых арганізацый.

Для ўключэння ў рэестр лізінгавай арганізацыі неабходна прадставіць (нарачным або заказным пісьмом):

  • заяву аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый у двух экзэмплярах, складзеную па форме, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 423;
  • копію статута, якую неабходна прашыць, пранумараваць, змацаваць пячаткай і заверыць подпісам упаўнаважанай асобы;
  • копію дакумента, які пацвярджае фарміраванне статутнага фонду. Такім дакументам можа быць:
    • выпіска з часовага рахунку;
    • пасведчанне аб фарміраванні статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі;
    • заключэнне экспертызы дакладнасці ацэнкі кошту неграшовага ўкладу ў статутны фонд лізінгавай арганізацыі;
    • дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у заснавальніка рэчавага права на маёмасць, якое ўносіцца ў якасці ўкладу ў неграшовай форме ў статутны фонд лізінгавай арганізацыі (дагавор куплі-продажу, даведка, выдадзеная тэрытарыяльнай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй);
    • плацежныя дакументы, якія пацвярджаюць унясенне грашовых укладаў у статутны фонд лізінгавай арганізацыі па кожнай асобе;
    • выпіска па рахунку лізінгавай арганізацыі "Статутны фонд", якая рэарганізуецца;
    • іншыя дакументы, якія пацвярджаюць фарміраванне статутнага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Разгляд заявы і выдача пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый ажыццяўляецца на працягу 15 рабочых дзён пасля атрымання названых дакументаў.

Для выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавыя арганізацыі прадстаўляюць (нарачным або па пошце) заяву аб выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый у адвольнай форме з указаннем прычын выдачы дубліката. Выдача дубліката ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Для ўнясення змяненняў у рэестр лізінгавыя арганізацыі прадстаўляюць (нарачным або па пошце) заяву ў адвольнай форме з указаннем звестак, якія патрабуюць карэкціроўкі. Унясенне змяненняў у рэестр ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Для выключэння з рэестра лізінгавая арганізацыя прадстаўляе (нарачным або па пошце) заяву аб выключэнні лізінгавай арганізацыі з рэестра ў адвольнай форме з указаннем прычын выключэння. Выключэнне лізінгавай арганізацыі з рэестра ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Кантактная інфармацыя:

Упраўленне дыстанцыйнага кантролю Галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый Нацыянальнага банка

  • Пазняк Наталля Мікалаеўна, тэл.: +375 17 218 38 11
  • Шуманская Аксана Валянцінаўна, тэл.: +375 17 218 38 12

Факс: +375 17 218 39 07

Асабістая падача заяў аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый ажыццяўляецца па адрасе:
г. Мінск, вул. Талстога, 6.

Рэжым працы:
панядзелак – чацвер з 8-30 да 17-30,
пятніца з 8-30 да 16-15,
абед з 12-00 па 12-45.

Адрас для накіроўвання заяў аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый па пошце, а таксама для накіроўвання зваротаў
па пытаннях лізінгавай дзейнасці:
220008, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 20.

 Пералік адміністрацыйных працэдур  Рэгуляванне лізінгавай дзейнасці