Адміністрацыйныя працэдуры: акрэдытацыя рэйтынгавага агенцтва шляхам уключэння яго ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў і выдачы пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў; выдача дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў; унясенне змяненняў у рэестр рэйтынгавых агенцтваў; выключэнне рэйтынгавага агенцтва з рэестра рэйтынгавых агенцтваў

Акрэдытацыя рэйтынгавага агенцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі і ў парадку, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2019 г. № 530/14 "Аб парадку правядзення акрэдытацыі рэйтынгавых агенцтваў".

Для правядзення акрэдытацыі рэйтынгавае агенцтва прадстаўляе ў Нацыянальны банк наступныя дакументы і (або) звесткі:

Інфармацыя аб удзельніках (акцыянерах) рэйтынгавага агенцтва, якая накіроўваецца ў Нацыянальны банк, прадстаўляецца з іх згоды.

Дакументы і (або) звесткі, прадстаўленыя ў Нацыянальны банк на папяровым носьбіце, якія змяшчаюцца на двух і больш лістах, павінны быць прашыты, пранумараваны і завераны подпісам на апошняй старонцы ўпаўнаважанай асобай рэйтынгавага агенцтва.

Пры змяненні дакументаў і (або) звестак, указаных у частцы першай пункта 7 Палажэння аб парадку правядзення акрэдытацыі рэйтынгавых агенцтваў, у тым ліку парадку ўключэння іх у рэестр рэйтынгавых агенцтваў (выключэння з яго) і складзе звестак, якія ўключаюцца у рэестр, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2019 г. № 530/14, рэйтынгавае агенцтва прадстаўляе ў Нацыянальны банк адпаведную інфармацыю на працягу пяці рабочых дзён з дня ўваходжання ў сілу такіх змяненняў. Пры змяненні дакументаў і (або) звестак, указаных у абзацах трэцім – шостым частцы першай пункта 7 гэтага Палажэння, рэйтынгавае агенцтва таксама прадстаўляе ў Нацыянальны банк заяву аб унясенні змяненняў у рэестр рэйтынгавых агенцтваў па форме, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2019 г. № 530/14.

Нацыянальны банк не пазней за пяць рабочых дзён, наступных за днём паступлення заявы аб унясенні змяненняў, уносіць адпаведныя змяненні ў рэестр.

У выпадку страты (псавання) пасведчання рэйтынгавае агенцтва прадстаўляе ў Нацыянальны банк заяву аб выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў па форме, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2019 г. № 530/14.

Дублікат пасведчання выдаецца Нацыянальным банкам не пазней за пяць рабочых дзён, наступных за днём атрымання заявы аб выдачы дубліката пасведчання. На бланку пасведчання ў правым верхнім вугле робіцца адзнака ”Дублікат“ і ўказваецца дата выдачы дубліката.

Для выключэння з рэестра рэйтынгавае агенцтва прадстаўляе заяву аб выключэнні з рэестра рэйтынгавых агенцтваў па форме, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2019 г. № 530/14.

Агульны тэрмін прыняцця рашэння аб выключэнні рэйтынгавага агенцтва з рэестра не павінен перавышаць:

  • пяці рабочых дзён з даты падачы заявы рэйтынгавага агенцтва аб выключэнні яго з рэестра;
  • трыццаці рабочых дзён:
    • з даты ўнясення запісу аб выключэнні рэйтынгавага агенцтва з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. У гэтым выпадку рашэнне аб выключэнні рэйтынгавага агенцтва з рэестра прымаецца на падставе звестак, атрыманых Нацыянальным банкам з дапамогай глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт з названага рэгістра;
    • з даты атрымання Нацыянальным банкам інфармацыі аб невыкананні рэйтынгавым агенцтвам прадпісанняў аб устараненні парушэння заканадаўства аб рэйтынгавай дзейнасці тры разы і больш на працягу каляндарнага года;
    • з 1 студзеня года, наступнага за каляндарным годам, у якім рэйтынгавым агенцтвам не ажыццяўлялася рэйтынгавая дзейнасць.

Асабістая падача заяў ажыццяўляецца па адрасе:
г. Мінск, вул. Талстога, 6.

Рэжым прыёму заяў:
панядзелак – чацвер з 8-30 да 16-30;
пятніца з 8-30 да 15-15;
абед з 12-00 да 12-45.

Адрас для накіравання заяў па пошце:
220008, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 20.

Кантактная інфармацыя:

Галоўнае ўпраўленне рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый і інвестыцыйных аперацый Нацыянальнага банка

  • Вярэнька Надзея Аляксандраўна
    (галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі нябанкаўскіх і інвестыцыйных аперацый),
    тэл.: +375 17 218 38 76), факс: +375 17 347 23 17
  • Лысенка Ірына Валер'еўна
    (галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі нябанкаўскіх і інвестыцыйных аперацый),
    тэл.: +375 17 218 38 45