Аб асобных пытаннях выкарыстання касавага абсталявання суб'ектамі гаспадарання (акрамя банкаў) пры прыёме наяўных грашовых сродкаў
Пытанне: У якіх выпадках юрыдычная асоба (індывідуальны прадпрымальнік), якая ажыццяўляе продаж тавараў, выкананне работ, аказанне паслуг, абавязана прымаць наяўныя грошы з выкарыстаннем касавых падсумоўваючых апаратаў або спецыяльных камп'ютарных сістэм?
Адказ: Парадак прыёму наяўных грошай юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг устаноўлены ў Палажэнні аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацежных картак у якасці сродку ажыццяўлення разлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 (далей – Палажэнне).
Усе выпадкі, калі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, вызначаны ў главе 6 Палажэння.
Кантроль за выкананнем парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг ускладзены на Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальны банк прымаў удзел у распрацоўцы Палажэння ў частцы вызначэння парадку прыёму наяўных грошай толькі для Нацыянальнага банка і банкаў. Пытанні, якія датычацца парадку прыёму наяўных грошай іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у кампетэнцыю Нацыянальнага банка не ўваходзяць.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2011 № 119 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2005 г. № 122 і ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498" першапачатковы разгляд зваротаў суб'ектаў гаспадарання і грамадзян па пытаннях парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, выкарыстання касавых падсумоўваючых апаратаў, спецыяльных камп'ютарных сістэм, білетадрукарскіх машын, таксометраў ажыццяўляецца інспекцыямі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску.
Адрасы інспекцый Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску, якія маюць права разглядаць пытанні прыёму наяўных грошай пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг:
Інспекцыя | Адрас | Тэлефон | Электронная пошта |
---|---|---|---|
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці | 224005, г. Брэст, вул. Наганава, 10 | (80162) 23 11 37 (80162) 21 15 16 |
imns201@nalog.gov.by |
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці | 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 8 | (80212) 42 58 71 | imns301@nalog.gov.by |
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці | 246050, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 10а | (80232) 74 62 12 | imns401@nalog.gov.by |
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці | 230005, г. Гродна, вул. Дубко, 19 | (80152) 72 12 89 | imns501@nalog.gov.by |
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці | 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 28 | (8017) 331 31 22 | imns601@nalog.gov.by |
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску | 220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 29 | (8017) 220 25 30 | imns101@nalog.gov.by |
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці | 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71А | (80222) 32 67 86 | imns701@nalog.gov.by |
Пытанне: Як запоўніць кнігу касіра?
Адказ: Парадак запаўнення кнігі касіра ўстаноўлены ў главе 2 Палажэння аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацежных картак у якасці сродку ажыццяўлення разлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16.
За кансультацыямі па пытаннях вядзення кнігі касіра неабходна звяртацца ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску.