НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Кадравая палітыка

Нацыянальны банк – цэнтральны банк і дзяржаўны орган Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Банкаўскім кодэксам, законамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Работнікі Нацыянальнага банка падраздзяляюцца на работнікаў, якія з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі, і работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне дзейнасці Нацыянальнага банка і не з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі.

Прававы статус работнікаў Нацыянальнага банка, якія з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі, вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе, а таксама Банкаўскім кодэксам і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прад'яўляе высокія патрабаванні да кандыдатаў на займанне вакантных пасад. Асноўнымі складальнікамі прафесіяналізму і кампетэнтнасці дзяржаўных служачых з'яўляюцца: спецыяльныя веды, уменні і навыкі, вынікі практычнай дзейнасці, а таксама дзелавыя, асобасныя і маральныя якасці, без якіх немагчыма выконваць ускладзеныя на дзяржаўных служачых функцыі.


Вакансіі

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь праводзіць падбор незалежнага дырэктара – члена назіральнага савета ААТ ˮБеларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр“, які ствараецца


Прызначэнне стыпендый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь


Парадак ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь