05.09.2011  
Пресс-релиз

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 20 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вялiкi кулён" серыi "Птушка года"


  • срэбную – намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
  • медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява маленькай птушкi на далонях, пад ёй – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява вялiкага кулёна (ён прызнаны ў Беларусi ў 2011 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: злева – ВЯЛIКI КУЛЁН, справа – ПТУШКА ГОДА.

Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": срэбная – якасцю "пруф", медна-нiкелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай манеты 2000 штук, медна-нiкелевай – 2000 штук.

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.