28.12.2011  
Пресс-релиз

Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вожык"


Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вожык":

  • залатую – намiналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 7,78 г, дыяметрам 25,00 мм;
  • срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 г, дыяметрам 38,61 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) i 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява вожыка (выгляд збоку), у воку – устаўка з брыльянта (на залатой) i з крышталю Свароўскi (на срэбнай); па крузе надпiсы: уверсе – ERINACEUS CONCOLOR, унiзе – ВОЖЫК.

Манеты адчаканены на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт", Карлсфельд, Германiя, якасцю "пруф". Тыраж залатой манеты – 1000 штук, срэбнай – 4000 штук.

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.