23.12.2008  
Пресс-релиз

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне срэбную памятную манету "Турандот"


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 24 снежня 2008 г. выпускае ў абарачэнне срэбную памятную манету "Турандот" серыі "Казкі народаў свету" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.

Манета мае форму круга дыяметрам 38,61 мм. Бакавая паверхня манеты гладкая.

На пярэднім баку манеты размешчаны: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай – год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

На адваротным баку размешчаны: у цэнтры – выява прынцэсы Турандот на фоне стылізаванай заслоны, якая ўяўляе сабой цуды і загадкі галоўнай гераіні казкі: дрэва жыцця на фоне зямнога шара, злева ад яго – выява Льва Адрыі; справа ўверсе – устаўка круглай формы з цыркону ярка-аранжавага колеру, якая ўяўляе сабой сонца – яшчэ адну загадку Турандот; справа – выява казачнага дварца; уверсе на фоне складнога кітайскага веера надпіс: ТУРАНДОТ.

Манета адчаканена на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "анцыркулейтэд". Паверхня манет аксідзіравана. Тыраж – да 25 000 штук.

Памятная манета, выпушчаная ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.